23/02/2024 Дасягненні ў Рэспубліканскім турніры "Спешыял Алімпікс" па водных відах спорту
23 лютага ў Мінску адбыўся Рэспубліканскі турнір "Спешыял Алімпікс" па водных відах спорту. У спаборніцтвах прынялі ўдзел 12 каманд з розных куткоў Беларусі.
Каманда Чэрвенскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця ў складзе з 6 чалавек паказала высокі вынік у розных дысцыплінах: 25 і 50 метраў вольным стылем, 25 метраў на спіне, а таксама ў змешанай эстафеце.
Дзеці прывезлі 2 залатыя, 2 сярэбраныя і 1 бронзавы медаль.
Падрыхтоўкай каманды займаліся педагогі дома-інтэрната на базе ФАК "Ігумен".




