Таiнства Елеасвяшчэння

 


23/04/2024 Таiнства Елеасвяшчэння 

Чэрвеньскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця наведалі святары, каб памаліцца аб пражываючых у інтэрнаце і здзейсніць для іх чынапаследаванне Таінства Елеасвяшчэння (Сабораванне).

Сакрамэнт Елеасвячэння быў здзейснены саборам святароў Чэрвеньскага благачыння на чале з благачынным цэркваў Чэрвеньскай акругі протаіерэем Мікалаем Літвінчыкам у актавай зале і ў памяшканнях, дзе пражываюць дзеці і падлеткі, якія не маюць з-за хваробы магчымасці самастойна перамяшчацца.

Айцу благачыннаму саслужылі: настаяцель прыхода храма свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Чэрвеня протаіерэй Аляксандр Лазоўскі, настаяцель прыхода храма ў гонар Іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» в. Заполле іерэй Мікалай Казінец, настаяцель прыхода храма Святога Міхала Арханёла в. Грабёнка іерэй Генадзь Цімавец, пробашч парафіі храма святога велікамучаніка Георгія Перамаганосца гп. Смілавічы іерэй Віктар Баяршчонак і пробашч парафіі храма свяціцеля Мікалая Цудатворца аг. Турэц іерэй Алег Кісялёў.

Свяшчэннікам дапамагала рэгент хору храма свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Чэрвеня Наталля Лазоўская.

Для ўсіх, хто прыняў памазанне асвячоным алеем, гэты дзень запомніцца радасцю і падзякай Богу і людзям, якія праявілі клопат аб іх.