25/07/2024 Рэспубліканскі турнір па бочы
Каманда выхаванцаў Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Ігуменскі" прыняла ўдзел у адкрытым рэспубліканскім турніры па бочы пад кіраўніцтвам грамадскага аб'яднання "Беларускі камітэт Спешыал Алімпікс".
Турнір праходзіў з 17 - па 20 ліпеня 2024 г. у Мінскай вобласці, г.п. Рудзенск.
У спаборніцтве прынялі ўдзел 9 каманд (5 з Беларусі, 4 з Расіі).
Наша каманда заваявала прызавое 3 месца!!!!!
Выхаванцы вярнуліся з турніру з узнагародамі і выдатным настроем. Яскравыя эмоцыі выклікалі як самі спаборніцтвы, так і арганізаваныя для дзяцей паездкі і экскурсіі.