01/09/2024 "Вераснёўскі перапалох"
У Чэрвеньскім дзіцячым сацыяльным пансіянаце "Ігуменскі" ў 2024/2025 навучальным годзе адукацыйны працэс будзе арганізаваны для 79 чалавек, у тым ліку для двух дашкольнікаў. Два дзіцяці ўпершыню сядуць за парты і атрымаюць званне першакласніка. Завершаць навучанне 12 чалавек.
Ва ўстанове прайшло захапляльнае мерапрыемства «Вераснёўскі перапалох». Для дзяцей былі арганізаваны майстар-класы, на якіх можна было праявіць свае кулінарныя, мастацкія, вакальныя, разумовыя здольнасці. Дзеці атрымалі самыя яскравыя і станоўчыя эмоцыі ад творчага працэсу і набыцця новых навыкаў.
Працягнуў свята захапляльны злёт байкераў. З бурай эмоцый і пазітыўным настроем уступаем у новы навучальны год.