27/12/2024 Навагодняе мерапрыемства «Час цудаў»
У дзіцячым сацыяльным пансіянаце "Ігуменскі" ўмеюць здзіўляць і дарыць радасць дзецям.
У пятніцу адбылося маштабнае навагодняе інтэрактыўнае мерапрыемства "Час цудаў".
Было запрошана шмат гасцей, якія разам з дзецьмі акунуліся ў навагоднюю казку.
Цяпло, душэўна і сучасна!
Пансіянат быў упрыгожаны неверагодна прыгожымі лакацыямі і фотазонамі. Гарнітуры казачных персанажаў стракацілі яркімі фарбамі.
Аўтарскі сцэнар выклікаў буру эмоцый і пакінуў шмат уражанняў.
І як сказаў наш Капялюшнік: «Прызнае памылкі - мудры, просіць прабачэнне - моцны, аднаўляе адносіны - кахаючы. Любіце адно аднаго!»
Гэтае мерапрыемства было пра каханне, сілу і чараўніцтва.