19/08/2025 Альтруісты з пансіяната «Ігуменскі»
У дзяржаўнай установе “Чэрвеньскі дзіцячы сацыяльны пансіянат “Ігуменскі” вялікі штат супрацоўнікаў. Жадаецца адзначыць адных з самых актыўных і ідэйных. Размова пойдзе пра людзей, якія не толькі якасна выконваюць свае службовыя абавязкі, але і гатовы дзейнічаць бескарысліва на карысць дзецям, не лічачыся са сваімі асабістымі інтарэсамі.
Альтруісты дораць дзецям радасць і робяць іх больш шчаслівымі. Яны на рэгулярнай аснове арганізуюць прагулкі ў гарадскі дзіцячы парк і лесапарк. Падчас такіх прагулак і праяўляецца іх чалавекалюбства і дабрачыннасць.
Работнікі пансіяната частуюць дзяцей марожаным, кавунамі і іншымі прысмакамі. Здаецца простыя ўчынкі, а дзеці становяцца больш шчаслівымі. Вось так і праяўляецца дабрыня.
Усюды, дзе ёсць чалавек, ёсць магчымасць для дабра.