01/09/2025 Дзень ведаў
У ДУ "Чэрвеньскі дзіцячы сацыяльны пансіянат "Ігуменскі" прайшло свята "Дзень ведаў з прынцэсай". Павіншаваць дзяцей са святам прыехалі намеснік старшыні камітэта Мінаблвыканкама Чухманава Н.У., начальнік Мінскага абласнога ўпраўлення ФСАН Трухан В.А., старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў Філімонаў В.М., старшыня прафсаюзнай арганізацыі абласнога ўпраўлення ФСАН Галяновіч А.А., прадстаўнік першаснай прафсаюзнай арганізацыі УВП "ІВЦ Мінфіна" Кірычэнка В.Э.
Праграма прайшла ў форме інклюзіўных урокаў з сапраўднымі званкамі і заданнямі. Хлопцы вельмі стараліся і актыўнічалі. Яны спявалі прыгожыя песні, чыталі вершы, удзельнічалі ў конкурсах, танчылі.
Няхай новы навучальны год будзе такім жа насычаным і цікавым як сённяшні дзень.