16/09/2025 Наведванне аўтарскай выставы ў Чэрвеньскім раённым краязнаўчым музеі
Выхаванцы пансіяната наведалі аўтарскую выставу фатаграфій і карцін з шакаладу "Таму што люблю...", размешчаную ў Чэрвеньскім раённым краязнаўчым музеі. Выставачны праект арганізаваны Марыяй і Аляксандрам Галоўчанкам.
Дзецям распавядалі цікавыя легенды аб паходжанні назваў розных колераў, загадвалі загадкі, успомнілі казкі аб колерах, правялі рухомыя гульні. У канцы сустрэчы правялі майстар-клас па размалёўванні кветак.
Працягнуўся шпацыр па горадзе ў гарадскім скверы, наведалі краму цацак і прысмакаў, дзе рабят ласкава пачаставалі прысмакамі і пагулялі ў дзіцячым парку.






