28/04/2025 Фонд “Спірас” і зоркі беларускай эстрады
У Чэрвеньскім дзіцячым сацыяльным пансіянаце "Ігуменьскі" прайшла канцэртная праграма з зоркамі беларускай эстрады. Артысты прыехалі з прадстаўнікамі дабрачыннага фонду "Спірас".
Госці, а правільней іх назваць сябры, павіншавалі дзяцей з Вялікаднем і падарылі салодкія падарункі.
А сябрамі мы іх называем таму, што гэтыя людзі прыязджаюць да нас сістэматычна і заўсёды дораць радасць дзецям.