24/05/2025 Спектакль «Мара, пра што ты?»
Акцёры тэатра праваслаўнай моладзі Братэрства апостала Іаана Багаслова паказалі выхаванцам пансіяната спектакль «Мара, пра што ты?».
Творчая трупа расказала кранальную гісторыю пра дзяўчыну па імені Астра, якая аднойчы трапіла ў чароўную Даліну Мараў.
Дадзеная гісторыя стала напамінам аб тым, што сапраўдныя мары ніколі не паміраюць - яны чакаюць, калі мы знойдзем у сабе сілы да іх вярнуцца.
Пасля спектакля госці павіншавалі ўсіх вясновых імяніннікаў з Днём нараджэння і падарылі падарункі.