Дзень абароны дзяцей


01/06/2025 Дзень абароны дзяцей

У Дзень абароны дзяцей у ДУ “Чэрвеньскі дзіцячы сацыяльны пансіянат “Ігуменскі” прайшло культурна-масавае мерапрыемства з удзелам валанцёраў Хрысціянскіх Працоўных Атрадаў.

Стаць удзельнікамі праекта "Дзіцячае мястэчка" было цікава, весела і смачна!

Хлопцы гулялі ў рухомыя гульні і з задавальненнем елі папкорн і салодкую вату.

З дапамогай аквагрыму валанцёры зрабілі свята яшчэ больш яркім, маляўнічым і запамінальным.

 Зам.директора 8-01714-55227
 Директор 8-01714-55228
  org@chervendi.by
для закупок urist@chervendi.by