01/07/2025 Духоўныя гутаркі
У Чэрвеньскім дзіцячым сацыяльным пансіянаце "Ігуменскі" прайшлі духоўныя гутаркі.
Прадстаўнікі праваслаўнага Братэрства ў гонар свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага расказалі жыхарам аб асновах праваслаўнага веравызнання і аб праваслаўным свяце - Дні Святой Тройцы.
Чэслаў і Наталля цікава і ў даступнай форме раскрылі біблейскія сюжэты.