Дабрачынны канцэрт


26/04/2024 Дабрачынны канцэрт

У Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця адбыўся дабрачынны канцэрт. Для выхаванцаў выступалі студэнты БДАТУ Іван Лістоў, Вікторыя Міхайлоўская і Арцём Зайка. Яны выканалі музычныя і вакальныя нумары.

Дзеці даўно знаёмыя з творчасцю Івана і Арцёма, бо маладыя артысты прыязджаюць у госці на рэгулярнай аснове пры падтрымцы брацтва Свяцiцеля Мiкалая Цудатворца пры храме святой Марыi Магдалiны г. Мiнска.