08/05/2024 Канцэртная праграма "Быў месяц май…"
У Чэрвеньскім доме-інтэрнаце для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця прайшла канцэртная праграма, прысвечаная Дню Перамогі "Быў месяц май…".
Усе прысутныя ўшанавалі хвілінай маўчання памяць аб трагічных падзеях і загінуўшых людзях.
Да дрыжыкаў прабіралі творчыя нумары выхаванцаў, у якіх адбіваліся падзеі Вялікай Айчыннай вайны.
Выступаючыя перадалі востры боль разлукі, надзею на лепшае і веру ў Перамогу!
Вакальныя і харэаграфічныя нумары, шумавы аркестар і чытанне вершаў закранулі душу кожнага.
У фінальнай кампазіцыі выступаючыя выказалі любоў да нашай Радзімы!