10/05/2024 VI Мiжнародны фестываль-конкурс
Па выніках VI МІЖНАРОДНАГА ФЕСТЫВАЛЮ-КОНКУРСУ для людзей з абмежаванымі магчымасцямі здароўя "Мы разам" танцавальны калектыў "Фламенка" Чэрвеньскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця быў адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі "Харэаграфія".
Малодшая група "Фламенка" была адзначана дыпломам II ступені.
Выхаванка Рабкевіч Марына была адзначана дыпломам ІІ ступені ў намінацыі «Вакал».
За высокую падрыхтоўку ўдзельнікаў фестывалю падзякай узнагароджана Пракаповіч Вольга, наш творчы культарганізатар.