17/06/2024 Інтэрактыўная праграма з Лэдзі Баг
Сёння ў дзяцей быў насычаны і цікавы дзень. Падарылі добры настрой валанцёры-аніматары з Мінска.
Лэдзі Баг і Супер-Кот правялі забаўляльную інтэрактыўную праграму з конкурсамі, танцамі, эстафетамі, аквагрымам і міні-шоў мыльных бурбалак.
У канцы крэатыўнай праграмы для дзяцей быў арганізаваны міні-бар. Кожны прысутны выбіраў кактэйль з газіроўкай на свой густ.
Усіх дзетак чакае яшчэ салодкая сюрпрыз – смачнае марожанае.