Наведванне дэльфінарыя і заапарка


20/06/2024 Наведванне дэльфінарыя і заапарка

У рамках дабрачыннага інклюзіўнага фестывалю "Мы патрэбны адзін аднаму" выхаванцы дома-інтэрната наведалі заапарк і дэльфінарый у Мінску.

Вельмі ўсіх уразіла шоу, у якім удзельнічалі не толькі асноўныя артысты - дэльфіны-афаліны, але марскія коцікі і марскі леў. Суправаджалася гэтая праграма маляўнічым інтэрактывам з гледачамі і выступленнямі аніматараў.

У заапарку дзеці змаглі пагрузіцца ў дзіўны свет жывёл і зведаць буру эмоцый ад назірання і зносін з імі.

Дадзеная паездка адбылася пры падтрымцы МБФ "Добра тут".

 Зам.директора 8-01714-55227
 Директор 8-01714-55228
  org@chervendi.by
для закупок urist@chervendi.by