22/09/2025 Экскурсія ў РАНС
Выхаванцы Чэрвеньскага дзіцячага сацыяльнага пансіяната "Ігуменскі" наведалі пажарную частку.
У працэсе пазнавальнай экскурсіі юнакі даведаліся, як арганізавана работа дзяжурных змен, які распарадак дня ратавальнікаў, пазнаёміліся з сучаснай тэхнікай і абсталяваннем. Вядома, наведалі новы будынак РАНС і пляцоўку для спартовых мерапрыемстваў. На вулічных трэнажорах усе ахвочыя патрэніраваліся.






