27/09/2025 Творчы праект Лэйлы Цімураўны
Чэрвеньскі дзіцячы сацыяльны пансіянат «Ігуменскі» наведала Лэйла Цімураўна са сваімі сябрамі-валанцёрамі. Госці арганізавалі для выхаванцаў крэатыўную праграму, у якой дзеці з асаблівасцямі змаглі праявіць свае творчыя здольнасці.
Валанцёры правялі пяць майстар-класаў. Гэта была ізатэрапія, роспіс кепак, выраб упрыгожванняў, музычны майстар-клас і тэатральны.







